16 сьнежня 2006
               16 лістапада
               16 кастрычніка
               16 верасьня
               16 жніўня





16 сьнежня (2005)

16 снежня 2005 года ў Салгорску ўпершыню прайшла вулічная акцыя, прысвечанная Дню Салідарнасці. Арганізаванная сябрамі "Маладога Фронту" і ЗУБР, акцыя сабрала больш за 25 чалавек: людзі выйшлі на цэнтральную плошчу горада, трымая у руках запаленныя свечы. Большасць з прысутных моладзь, але прынялі ўдзел і дарослыя актывісты дэмакратычнага руху.

                                                                                                                                                        


16 студзеня (2006)

16 студзеня ў Салігорску адбылася другая вулічная акцыя, прысвечанная Дню Салідарнасці.Моладзевыя актывісты добра падрыхтаваліся да яе. Сотні улётак, налепак ды аб'явак былі распаўсюджаны ў горадзе. Шматлікія графіці, з выявай "16" у коле, штодзень нагадвалі салігорцам пра надыходзячы Дзень Салідарнасці.

                                                                                                                                                        


16 лютага (2006)

Актывісты моладзевых рухаў Салігорску вырашылі не праводзіць акцыю на плошчы ў Салігорску, таму што паступіла інфармацыя,аб рыхтуючыхся масавых затрыманнях падчас Дня Салідарнасці, каб сапсаваць старт агітацыйнай кампаніі. Менавіта з гэтай нагоды, большасць актывістаў МФ і ЗУБРа бралі ўдзел у акцыі на Кастрычніцкім пляцу ў Менску. Ніхто затрыман не быў.

                                                                                                                                                        


16 красавіка (2006)

16 красавіка актывісты салігорскага «Маладога Фронту» правялі акцыю салідарнасьці на цэнтральнай плошчы гораду. Каля трыццаці чалавек запалілі сьвечкі перад будынкам гарвыканкаму. Маладыя людзі патрабавалі ад ўладаў вызваліць усіх палітзьняволеных і спыніць крымінальны перасьлед маладафронтаўцаў.

                                                                                                                                                        


16 траўня (2006)

16 траўня а восьмай гадзіне вечара ў Салігорску адбылася чарговая акцыя ініцыяваная сябрамі мясцовага Маладога Фронта, прысьвечаная Дню Салідарнасьці з семь'ямі зьніклых палітыкаў, з палітзьняволеннымі ў нашай краіне і з усімі прыхільнікамі пераменаў на Беларусі. Гата была найбольш масавая акцыя, як з боку непасрэдных яе ўдзельнікаў, так і з боку міліцыі.

                                                                                                                                                        


16 чэрвеня (2006)

14 чэрвеня былі затрыманы Іван і Ілля Шыла ды Аляксей Валабуеў. Братоў Шылаў, пратрымаўшы некалькі гадзін у пастарунку, адпусьцілі. Аляксея на наступны дзень судзілі і пакаралі штрафам у 10 базавых велічынь. Адзін зь ліэраў Маладога Фронту Іван Шыла 15 ліпеня меў размову з начальнікам міліцыі Захарчуком У.А. Апошні папярэдзіў моладзевага актывіста аб рыхтуючыхся масавых затрыманнях. Вось у такіх умовах, у 20:00 салігорская моладзь выходзіла на плошчу з партрэтамі зьніклых і палітвязьняў,кожны ў руцэ трымаў запаленую свечу Салідарнасці. Не спыніла моладзевых актывістаў і тое, што некалькі дзесяткаў міліцыянтаў дзяжурылі на плошчы.

                                                                                                                                                        


16 ліпеня (2006)

Больш за два дзесяткі чалавек выйшлі на цэнтральную плошчу Салігорска з партэтамі зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў, а таксама палітвязьняў і запаленымі свечкамі.Недзе з паловы на восьмую вечара на плошчы з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія пачалі пагражаць і абражаць зьбіраючыюся моладзь.
                                                                                                                                                                                                                                                     


16 жніўня (2006)

Дзень Салідарнасьці адзначылі ў Салігорску. На цэнтральнай плошчы горада, ля гарвыканкаму стаялі людзі з партрэтамі ў руках і з запаленымі сьвечкамі. На плошчы таксама сабраліся міліцыянты, якія пагражалі ўдзельнікам акцыі і патрабавалі, как людзі разышліся. Аднак акцыя скончылася без затрыманьняў.
                                                                                                                                                                                                                                                     


16 верасьня (2006)

Сёньня ў Салігорску прайшоў Дзень Салідарнасці. А восьмай гадзіне каля цэнтальнай плошчы пачалася збірацца моладзь ды міліцыя. Акцыя яшчэ не пачалась , але міліцыянты пачалі затрымліваць людзей. 19:30 На цэнтральнай плошчы горада пачынае зьбірацца міліцыя-недзе 6 міліцэйскіх аўтамабіляў знаходзіцца па перыметру пляцу.

                                                                                                                                                                                                                                                                                          


16 кастрычніка (2006)

Упершыню ў Салігорску быў разагнаны Дзень Салідарнасьці. Гэтым разам акцыя салідарнасьці павінна была распачацца Маршам Свабоды. Каля 80 чалавек (у асноўным моладзь) у 19.40 сабраліся ля галоўнага рынку, каб трымаючы ў рукох сьвечы і партрэты зьніклых ды палітвязьняў, прайсьціся праз горад да Цэнтральнай плошчы. На плошчы меўся адбыцца традыцыйны Дзень Салідарнасьці. Аднак міліцыя гэтым разам "падрыхтавалася" больш грунтоўна. Каля рынку дзяжурыла каля дзясятка міліцыянтаў. На плошчы знаходзілася яшчэ каля 30. Для транспартыроўкі затрыманых быў прадугледжаны вялікі аўтобус МАЗ. Аднак да плошчы дзела не дайшло.
                                                                                                                                                                                                                                                                                          


16 лістапада (2006)

16-га кожнага месяца для салігорскае міліцыі адмысловы дзень. Вось ужо на працягу году на цэнтральнай плошчы горада а восьмай гадзіне вечара 16-га кожнага месяца зьбіраецца моладзь са сьвечкамі і партрэтамі ў рукох. З гэтае нагоды ў міліцэйскім пастарунку адбываецца спэцыяльная нарада з удзелам вялікай колькасьці супрацоўнікаў. Там яны вызначаюць як змагацца з "адмарозкамі" а восьмай гадзіне на плошчы, распрацоўваюць плян дзеяньняў.
                                                                                                                                                                                                                                                                                          


16 сьнежня (2006)

16 сьнежня 2005 года на цэнтральнай плошчы Салігорска ўпершыню стаялі людзі са сьвячамі ў рукох. З таго самага часу салігорсцы штомесяц прыходзяць на плошчу на знак салідарнасьці з сем'ямі зьніклых палітыкаў, з палітычназьняволеннымі. Людзі трымаюць запаленыя сьвечы Салідарнасьці і партрэты вядомых палітыкаў, якія сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі. Штомесяц гэтых людзей пільнуе міліцыя, здымае на відэа, запужвае і пэрыядычна затрымлівае, перасьледуюць на працы, ціснуць у школах і вучэльнях, караюць штрафамі.