16 сьнежня 2006
               16 лістапада
               16 кастрычніка
               16 верасьня
               16 жніўня




16 верасьня (2006)

Сёньня ў Салігорску прайшоў Дзень Салідарнасці. А восьмай гадзіне каля цэнтальнай плошчы пачалася збірацца моладзь ды міліцыя. Акцыя яшчэ не пачалась , але міліцыянты пачалі затрымліваць людзей.

19:30

На цэнтральнай плошчы горада пачынае зьбірацца міліцыя-недзе 6 міліцэйскіх аўтамабіляў знаходзіцца па перыметру пляцу.

19:35

Міліцыя, у тым ліку начальнік і ягоны намесьнік, пачынаюць папярэджваць моладзь аб магчымых затрыманнях. За суседнім будынкам Палаца Культуры прыпаркаваны аўтазак.

19:40

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі моладзевага актывіста. Падстава затрымання- значка "За свабоду". Зараз невядома, дзе ён знаходзіцца.

19:45

Жорстка затрыманы Іван Шыла. Зараз ён знаходзіцца ў аўтазаку.

19:50

Прыкладная колькасьць міліцыянтаў на плошчы 30.

19:55

Вялікая колькасць міліцыянтаў пужае моладзь, шмат хто проста зьбіраецца вакол плошчы.

20:00

Людзі запалілі свечы і выстраіліся ў шэраг.

20:05

Міліцыя спрабуе затрымаць Андрэя Тычыну.

20:10

Вядзецца відэаздымка. Моладзь не падпускаюць да стаячых. Затрымалі яшчэ аднаго чалавека. Людзі зацікаўленны сённяшнімі падзеямі-шмат хто падыходзць, пытаецца пра сэнс акцыі.

20:15

Людзі спакойна разышліся. Затрымалі Андрэя Тычыну. Ён знаходзіцца ў гарвыканкаме.

20:20

Невядома, дзе затрыманыя. Людзі ідуць у бок міліцыі, там дакладна знаходзіцца Іван Шыла.

20:40

Іван Шыла на свабодзе. Свечы Салідарнасьці запалены каля пастарунку, там знаходзяцца затрыманныя ў пятніцу Аляксей Валабуеў і Алег Борын.

20:45

Міліцыя ў цывільным спрабуе затрымліваць маладзёнаў.

20:50

Вулічныя акцыі прысвечанная Дню Салідарнасьці скончана.