16 сьнежня 2006
               16 лістапада
               16 кастрычніка
               16 верасьня
               16 жніўня




16 кастрычніка (2006)

"МІЛІЦЫЯ БУДЗЕ І ПРЫ КАМУНІСТАХ І ПРЫ ФАШЫСТАХ"

Упершыню ў Салігорску быў разагнаны Дзень Салідарнасьці.

Гэтым разам акцыя салідарнасьці павінна была распачацца Маршам Свабоды. Каля 80 чалавек (у асноўным моладзь) у 19.40 сабраліся ля галоўнага рынку, каб трымаючы ў рукох сьвечы і партрэты зьніклых ды палітвязьняў, прайсьціся праз горад да Цэнтральнай плошчы. На плошчы меўся адбыцца традыцыйны Дзень Салідарнасьці. Аднак міліцыя гэтым разам "падрыхтавалася" больш грунтоўна. Каля рынку дзяжурыла каля дзясятка міліцыянтаў. На плошчы знаходзілася яшчэ каля 30. Для транспартыроўкі затрыманых быў прадугледжаны вялікі аўтобус МАЗ. Аднак да плошчы дзела не дайшло.

На самым пачатку яшчэ ля рынку міліцыянты паспрабавалі затрымаць моладзевага лідэра 15-гадовага Шыла Івана. Аднак сябры ня далі яго забраць, схапіўшыся зь ім у ланцуг. Раптоўна міліцыянты пачалі хапаць іншых аднак і тыя пачалі счапляцца ў ланцужкі. Пачаўся нейкі вэрхал: паўсюль чуліся крыкі й воплі. Адной дзяўчыне міліцыянты парвалі куртку і сумку. Мінакі пчалі абурацца. "Гэтак вы й маго сына заўта пачнеце зьбіваць" - залямантавала нейкая жанчына. Павыходзілі людзі з суседніх кафэ.

Тым часам моладзь пачала запальваць сьвечы, а міліцыя выклікаць дапамогу й аўтобус для затрыманьняў. Запаленыя сьвечкі міліцыянты апэратыўна выбівалі з рук. Гэтае тычылася й фотаапаратаў. Прыехаўшае падкрапленьне на чале зь палкоўнікм пачало выціскаць салідарцаў у супрацьлеглы бок ад плошчы. Зьявіліся бацкі Шыла Івана. Іх разам з сынамі зноўку паспрабавалі затрымаць. Аднак Шылы ды яшчэ Карноў Дзяніс паваліліся на зямлю. У гэты час Валабуеў Аляксей спрабаваў зрабіць фотаздымкі падзей. Міліцыянты ўбачылі гэта й абсалюнта незакона заламамі хлапца, закінулі ў міліцэйскі "варанок" й адвезлі ў пастарунак. Усю сям'ю Шылаў, Карнова Дзяніса й дзяўчыну Аліну пасля грамагалоснага разьбіральніцтва гвалтоўна закінулі ў падагнаны аўтобус. Астатніх разагналі.

У пасарунку пасьля шэрагу пагрозаў (15 сутак, праблемы ў школе й на працы) з боку міліцыянтаў наконт удзелу ў наступным Дні Салідарнасьці, й пасьля так званага высьвятленьня асобаў усіх адпусьцілі.

Цікавай падалася гутарка з міліцыянтамі на конт таго, што гэтая ўлада ня вечная, наконт сумленнасьці й будычыні. Як было ўжо не аднойчы заўважана фірмовым адказам усіх без выключэння міліцыянтаў, з'яўляецца тое, што міліцыя патрэбнаыя любой уладзе. Аднак за гэтым разам быў атрыманы больш грунтоўны адказ. Адзін з супрацоўнікаў паведаміў, што МІЛІЦЫЯ БУДЗЕ І ПРЫ КАМУНІСТАХ І ПРЫ ФАШЫСТАХ.