16 сьнежня 2006
               16 лістапада
               16 кастрычніка
               16 верасьня
               16 жніўня




               saligorsk@saligorsk.org
           salihorsk@gmail.com

САЛІДАРНАСЬЦІ САЛІГОРСКА АДЗІН ГОД

16 сьнежня 2005 года на цэнтральнай плошчы Салігорска ўпершыню стаялі людзі са сьвячамі ў рукох.

З таго самага часу салігорсцы штомесяц прыходзяць на плошчу на знак салідарнасьці з сем'ямі зьніклых палітыкаў, з палітычназьняволеннымі. Людзі трымаюць запаленыя сьвечы Салідарнасьці і партрэты вядомых палітыкаў, якія сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі. Штомесяц гэтых людзей пільнуе міліцыя, здымае на відэа, запужвае і пэрыядычна затрымлівае, перасьледуюць на працы, ціснуць у школах і вучэльнях, караюць штрафамі. Аднак нягледзячы не на што, колькасьць удзельнікаў у ланцугу неабыякавых людзей толькі павялічваецца. Асабліва ўражвае, што пераважная колькасьць удзельнікаў гэта маладзёны, якім прыйдзецца будаваць будучыню нашае краіны.


16 - АДМЫСЛОВЫ ДЗЕНЬ ДЛЯ САЛІГОРСКАЕ МІЛІЦЫІ

16-га кожнага месяца для салігорскае міліцыі адмысловы дзень. Вось ужо на працягу году на цэнтральнай плошчы горада а восьмай гадзіне вечара 16-га кожнага месяца зьбіраецца моладзь са сьвечкамі і партрэтамі ў рукох.

З гэтае нагоды ў міліцэйскім пастарунку адбываецца спэцыяльная нарада з удзелам вялікай колькасьці супрацоўнікаў. Там яны вызначаюць як змагацца з "адмарозкамі" а восьмай гадзіне на плошчы, распрацоўваюць плян дзеяньняў.

Мінулым разам пад кіраўніцтвам адмыслова прыбыўшага палкоўніка зь Менску, было вырашына разагнаць моладзь. Міліцыянты ўчынілі вэрхал пасярод гораду, затрымалі пяцёрых удзельнікаў, пагражалі суткамі, калі хто-небудзь наступным месяцам зьявіцца на плошчы. Аднак тады моладзь не стала чакаць месяц і зьдзейсніла акцыю ўвечары 17-га.


© САЛІГОРСК.org 2007